16:28 6 июля - Иван-Купала | |
У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Святы ў гонар летняга сонцастаяння ёсць у многіх народаў Еўропы: Янаў дзень у Балгарыі, святы Ян у Венгрыі, Сан-Хуан у Іспаніі, Ліга ў Латвіі… Ва ўсходніх славян гэта Іван Купала, але, бадай, менавіта ў Беларусі найбольш поўна захавалісятрадыцыі Купалля, якое адзначаюць з асаблівым размахам. Гісторыя Купалля Магічныя абрады і рытуалы Купалля ўзніклі яшчэ ў язычніцкія часы. "Купала"азначала "сярдзітае", "гарачае", "ускіпаючае гневам", "раз'юшанае" – менавіта так продкі ўяўлялі сонца і яго цудадзейную сілу. У час свята людзі дзякавалі і магутным стыхіям – Агню, Вадзе, Зямлі. З распаўсюджваннем хрысціянства да Купалля быў прымеркаваны дзень нараджэння Іаана Хрысціцеля. Сугучнасць слоў "купала" і "купаць", "апускаць у ваду" ў народнай свядомасці прывяла да змяшэння ў назве свята – Іван Купала. Калі святкуюць Купалле? У абрадах беларускага Купалля цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі. І сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня. Купальскія "цуды", традыцыі і абрады З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе". Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці, якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы. На Купалле беларусы праводзілі яшчэ шмат сімвалічных абрадаў:
Здаўна ў Купаллі ўдзельнічалі ўсе жыхары сяла ад малога да вялікага, бо толькі ўсеагульнае выкананне абрадаў забяспечвала дабрабыт. Купалле сёння Кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі – на берагах рэк і азёр – святкуюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні. Убачыць Купалле можна ў самых розных мясцовасцях Беларусі, але ёсць і найбольш вядомыя, масавыя гулянні. Самае маштабнае свята "Купалле" – "Александрыя збірае сяброў" – праходзіць у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. За некалькі гадоў яно стала сапраўдным брэндам краіны: сюды прыязджаюць шматлікія госці не толькі з Беларусі, але і Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і іншых краін свету. Источник: https://www.belarus.by/by/travel/ethno-tourism/kupalle Прикрепления: Картинка 1 · Картинка 2 | |
|
| |
| Всего комментариев: 0 | |

